Гарадзенскія кіроўцы змогуць паказаць сваё майстэрства

|

Удзельнікі спабору павінны будуць паказаць сваё майстэрства кіравання аўтамабілем на практыцы. Яны павінны будуць праязджаць паміж конусамі, паркавацца рознымі спосабамі і гэтак далей. Чыя каманда хутчэй зможа прайсці ўсю эстафету з меньшай колькасцю памылак, тая не толькі атрымае ўзнагароду, але і прынясе славу свайму аўтаклубу ці раёну. Ад кожнага аўтаклуба патрабуецца 4 удзельнікі. Кіроўцы з гораду будуць залічаны ў каманды раёнаў па месцу сваёй прапісцы ў пашпарце.

Адначасова на пляцоўцы будуць знаходзіцца дзве каманды. Само спаборніцтва плануецца правесці ў тры этапы. У трэці этап выйдуць лепшыя каманды першых двух этапаў. Прамежкавыя і канчатковыя вынікі спабораў будуць з’яўляцца на сайце http://autogrodno.by у ON-Line рэжыме.

 

Фота з streetraces.at.ua