Аркадзь Карпуць атрымаў 2 гады турмы

|

Як паведамляе “Белорусский партизан” са спасылкай на БЕЛАПАН, былы чыноўнік прызнаны вінаватым у “прыгатаванні да дачы хабару ў буйным памеры”.

 

Пра гэта сёння паведаміў старшыня камісіі па эканоміцы, бюджэту і фінансах верхняй палаты беларускага парламента Яўген Смірноў. 

 

Цяпер Карпуць пазбаўлены дэпутацкіх паўнамоцтваў. У парламенце ён быў намеснікам старшыні камісіі па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні.

 

Аркадзь Карпуць быў арыштаваны КДБ 8 красавіка і з таго часу знаходзіўся пад вартай.

 

Суд над былым старшынём Гарадзенскага аблсавета адбыўся 12 жніўня.

 

На здымку: чэрвень 2009 г. Аркадзь Карпуць атрымлівае віншаванні з 60-годдзем ад кіраўніка вобласці Ўладзіміра Саўчанкі. Міне год і абодва кіраўнікі вобласці застануцца без сваіх пасадаў.

 

Фота: region.grodno.by