У Гродна пройдзе форум “Таленавітая моладзь – будучыня краіны»

|

У рамках працы Форуму пройдзе паседжанне Рады адмысловага Фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы таленавітых навучэнцаў і студэнтаў.

Старшыня Фонду Алена Бялова – прафесар кафедры педагогікі і псіхалогіі БДУ, чатырохразовая алімпійская чэмпіёнка распавядзе аб працы па дзяржаўнай падтрымцы таленавітай моладзі. Таксама ў Форуме прыме ўдзел першы намеснік Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь прафесар Аляксандар Жук.

 

На Форуме будуць разглядацца розныя пытанні, якія тычацца падтрымкі таленавітых студэнтаў і навучэнцаў, пытанні аб стварэнні ўмоваў для іх рознабаковай творчай і інтэлектуальнай рэалізацыі. “Моладзь – наша будучыня!” – своесаблівы дэвіз мерапрыемства.

У працы Форуму таксама прымуць удзел стыпендыяты Фонду, студэнты і навучэнцы, занесеныя ў банк дадзеных таленавітай моладзі, кіраўнікі навучальных устаноў краіны.

Таксама на Форуме стыпендыяты будуць узнагароджаныя сведчаннямі  Фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы таленавітых навучэнцаў і студэнтаў.

 

Фота з http://www.curriculum.edu.au