Сцежка ў Зону адчужэння
Мала хто ведае, што назва “Фолюш” пайшла ад вадзяных млыноў–фолюшаў, якія знаходзіліся калісьці на Ласасянцы.
З’явіліся яны там па ініцытыве славутага гарадзенскага старасты Антонія Тызенгаўза (1733 – 1785), які заснаваў тут палатняную і сукнавальную мануфактуры. Яны працавалі на энергіі, якую выпрацоўвалі млыны-фолюшы.
У ХІХ ст. на тэрыторыі Фолюша пачалі з’яўляцца казармы расійскіх войскаў.
У Першую сусветную вайну тут стаяла нямецкая кавалерыя, а ў польскія часы – беларуска-літоўскі артылерыйскі полк.
У 1939 годзе на змену польскім войскам на Фолюш прыйшлі савецкія.
У часы нямецкай акупацыі пэўны час тут знаходзіўся нямецкі лагер для палонных, пазней – перасыльнае гетта для габрэяў.
У 1945 – пачатку 1946 г. прыкладна на тым жа месцы, дзе размяшчаўся былы нямецкі лагер, быў разгорнуты лагер-карантын для тых, хто вяртаўся з нямецкага палону альбо з прымусовых прац у Германіі.
Многіх з тых, хто апынуўся тут, чакаў шлях не на волю, а ў сібірскія лагеры.
Пазней Фолюш зноў на доўгія гады стаў месцам дыслакацыі савецкіх войскаў.
У 1969-м годзе вайскоўцы з Фолюша бралі ўдзел у падаўленні антыкамуністычнага паўстання ў Чэхаславакіі.
У пасляваенныя часы побач з ваенным гарадком пачаў будавацца “спальны” раён для афіцэрскіх сем’яў.
Яго тэрыторыя была абнесена бетонным плотам. Уваход адбываўся праз кантрольна-прапускны пункт.
У 2005-м годзе на тэрыторыі былога ваеннага гарадка пачаў працаваць ваенны факультэт Гарадзенскага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.
Фота Кацярыны Казаковай