Польскія фотамастакі прадставяць свае работы ў Гродна

|

 

На выставе будуць прадстаўленыя працы лепшых фотамастакоў Падляскага ваяводства (Польшча): Ганны Вароўска, Пятра Савіцкага і інш.

Сярод іншых гледачы змогуць пабачыць працы вядомага фатографа Віктара Воўкава. Ён пражывае на Беласточчыне, у фотамастацтве спецыялізуецца на пейзажных здымках і фатаграфіях прыроды паўночна-ўсходняй часткі Польшчы.

Віктар Воўкаў з’яўляецца членам Польскага Звязу фотамастакоў, неаднаразова  прымаў удзел у шматлікіх міжнародных і польскіх конкурсах фотаздымкаў, на якіх атрымаў больш за 100 узнагародаў.

Выстава будзе праводзіцца да 23 кастрычніка. Гарадзенская выставачная зала працуе з 10.00 да 19.00 без перапынку на абед. Выходны дзень – панядзелак.

 

Фота з http://www.tatar-inform.ru