Улады вывучылі транспартныя праблемы ў Гродне

|

Жыхары Дзевятоўкі, Вішняўца і Фолюша звярталіся, у асноўным, па пытаннях павелічэння колькасці рэйсаў аўтобусаў альбо адзінак тэхнікі.

 

Вялікую праблему для працы транспарта ствараюць заторы на вуліцах Сацыялістычнай, Будзёнага, Таўлая, Каханоўскага, Брыкеля.

 

Некаторыя праблемы кіраўніцтва аўтобуснага парка  і тралейбуснага ўпраўлення вырашылі адразу: змянілі аўтобусы, якія працуюць у гадзіны “пік” на маршруце №17. На тры адзінкі павялічана колькасць тралейбусаў на маршрутах №1, 6, 12.

 

Як толькі ў аўтапарку з’явяцца новыя аўтобусы, зменяцца графікі руху на маршрутах №№ 3, 6, 7, 9, 17, 18, 20, 21.

 

Пасля ўводу ў эксплуатацыю вуліц Паўднёвай і Таўлая, а таксама будаўніцтва новага разваротнага кальца на Дзевятоўцы плануецца змяніць маршрутную сетку аўтобусаў, якія курсуюць у Вішнявец і Дзевятоўку.

 

Пасля рэканструкцыі вуліцы Суворава і перакрыжавання Суворава і Соламавай аўтобусны рух звяжа гэты кавалак з Фолюшам.

 

Грамадская думка адносна працы аўтобусаў, тралейбусаў і маршрутак вывучалася з 7 да 15 верасня. За гэты час камісія атрымала 93 пытанні, заўвагі і прапановы.

 

Выказацца наконт працы грамадскага транспарта і ўнесці свае прапановы пажадалі 59 гродзенцаў: паступіла 48 тэлефанаванняў, тры пісьмовыя звароты і восем зваротаў на сайт гарвыканкама.