Светаадчувальныя-2010: варта бачыць
На выставе прадстаўленыя творы вядучых фотамайстроў Падляшскага ваяводства – Віктара Воўкава, Ганны Вароўскай, Пятра Савіцкага і інш.
Першых наведвальнікаў выставы 5 кастрычніка віталі дырэктарка залі па вул. Ажэшкі Ірына Сільвановіч і кіраўнік гарадзенскага фотаклуба Аляксандр Ласмінскі.
>
Фотаклуб “Гродна” і фатографы з Беласточчыны супрацоўнічаюць паміж сабой з 80-х гг. мінулага стагоддзя.
“Светаадчувальнасць-2010”, арганізаваная пры падтрымцы Генеральнага консульства Польшчы ў Гродне, стала чарговым этапам гэтай супрацы.
Назва выставы адлюстроўвае тое, што кожны фотамастак па-свойму адчувае навакольны свет.
Менавіта таму наведвальнікі выставачнай залы маюць магчымасць убачыць розныя віды фотаздымкаў і розныя пункты гледжання на рэчаіснасць.
Самі польскія фотамастакі ў Гродна прыехаць не змаглі: не паспелі належным чынам падрыхтаваць патрэбныя дакументы.
Фота аўтара