Гаспадарчы суд Гродзенскай вобласці сёння разгледзіць справу “Палонікі”
Распачаць справу аб банкруцтве “Палонікі” прапанаваў начальнік падаткавай інспекцыі Ленінскага раёна Гродна: фірма не выплаціла штраф у памеры прыкладна 40 тысяч долараў, накладзены падаткавікамі па выніках праверкі.
Такіх грошай “Палоніка” не мае, да таго ж не згодная з рашэннем суда, які прызнаў сродкі, пералічаныя паводле гаспадарчай дамовы польскай няўрадавай арганізацыяй “Вспульнота польска” (падаткі з гэтых сумаў заплочаныя) гуманітарнай дапамогай.
У выніку, маёмасць “Палонікі” і кіраўніцы фірмы Анжалікі Борыс была апісаная.
23 верасня Гаспадарчы суд паведаміў кіраўніцтву “Палонікі”, аб тым, што рахунак арганізацыі разблакаваны, выкананне прысуду прыпыненае і справа перададзена ў архіў, аднак абвінавачванні з кіраўніцтва фірмы так і не былі знятыя.
На фота: былая старшыня непрызнаванага ўладамі Саюза палякаў на Беларусі Анжаліка Борыс і Анжаліка Арэхва, якая сёння выконвае гэтыя абавязкі.
Фота Хрысціны Марчук