“Цэнтр “Трэці сектар” сярод пераможцаў Фэсту нефармальнай адукацыі

|

Лепшы сярод 49-ці прадстаўленых стэндаў вызначалі праз агульнае галасаванне, у якім бралі ўдзел усе ўдзельнікі і госці фестываля – каля 250 чалавек.

Стэнд “Трэцяга сектара” атрымаў 18 галасоў. Першае месца дасталася выставе грамадскай арганізацыі “Наш дом” ( каля 50 галасоў), трэцяе – гродзенскаму абласному грамадскаму аб’яднанню маладых навукоўцаў “ВІТ”.

Вітаўт Руднік, старшыня праўлення грамадскага аб’яднання “Цэнтр “Трэці сектар”:

Наш стэнд перамог дзякуючы багаццю прадстаўленых праектаў, людзям, якія ў іх удзельнічалі. Я ганаруся, што на кожным з трох фэстаў нашая арганізацыя перамагае ў конкурсах, і што нас ведаюць у Беларусі.

 

У межах фестываля ладзілася некалькі конкурсаў – на лепшае выданне, лепшы майстар-клас, адукацыйны сайт і фотаздымак.

III Фестываль нефармальнай адукацыі сабраў каля 80 беларускіх грамадскіх арганізацый, прадстаўнікоў нямецкіх, армянскіх, малдаўскіх, азербайджанскіх, таджыкскіх, узбекскіх, расійскіх і ўкраінскіх НГА.

Цягам трох дзён удзельнікі фэста прэзентавалі дзейнасць сваіх арганізацый, удзельнічалі ў дыскусіях, майстар-класах, прысвечаных тэме нефармальнай адукацыі.

 

 

На фота: стэнд “Цэнтра “Трэці сектар”

Фота Асі Славіньскай