Цэнтр літоўскай мовы і культуры створаны ў Гродне
Выкладчыкі прыязджаюць у Гродна з літоўскага Друскінінкая.
16 гродзенскіх студэнтаў прайшлі навучанне ў інстытуце літоўскай мовы ў Вільні.
У перспектыве плануецца вывучэнне літоўскай мовы ў якасці другой замежнай на некаторых спецыяльнасцях філалагічнага факультэта.
А ў Вільні адчыніцца цэнтр па вывучэнні беларускай мовы.
На адкрыцці Цэнтра літоўскай мовы і культуры прысутнічалі віцэ-прэмьер замежных спраў Літвы Эвалдас Ігнатавічус, генеральны консул Літоўскай Рэспублікі ў Гродне Рымантас Латакас, дырэктар Інстытута літоўскай мовы Алена Іяланта Забарскайтэ.
Госці перадалі ўніверсітэту набор літаратуры.
Фота Юрыя Іванюка
Паводле http://grsu.by