Справу “Палонікі” зноў здалі ў архіў
Старшыня ўгаворваў людзей разыйсціся, сцвярджаючы, што “Палоніку” не ліквідуюць, што падаткавая інспекцыя адклікала свой зыск.
Калі людзі не пагадзіліся, старшыня суда дазволіў прапусціць у залу 18 чалавек, якія і назіралі за хадой паседжання.
Паседжанне скончылася вельмі хутка і нечакана для многіх.
Падаткавая інспекцыя сапраўды ў чарговы раз адклікала зыск да “Палонікі”, у сувязі з чым справа была перададзена ў архіў.
Падаткавікі не змаглі адказаць на пытанне, чаму патрабавані да фірмы зняты. Вельмі здзіўленым выглядаў ужо прадстаўлены прысутным антыкрызісны ўпраўляючы “Палонікі”, патрэба ў паслугах якога нечакана для яго знікла.
>
Сітуацыю вакол “Палонікі” пракаментаваў “Твайму стылю” сябра рады непрызнаванага ўладамі Саюза палякаў на Беларусі Андрэй Пачобут:
– Стала відавочна, што праекта вырашэння сітуацыі вакол СПБ у беларускіх уладаў няма. Яны робяць крок у адным накірунку, потым – у другім.
Гэта сведчанне пэўнай слабасці.
Сёння ўжо не 2005 год, няма стаўкі на сілу.
Спадзяюся, што для арганізацыі ўсё вырашыцца пазітыўна, але ўпэўненасці няма.
Думаю, яны самі пакуль не ведаюць, што рабіць далей.
На здымку: Старшыня Саюза палякаў Анжаліка Арэхва прамаўляе да сяброў СПБ, якія сабраліся перад Гаспадарчым судом
Фота zpb.org.pl