Вечарына Вольгі Такарчук у Гродзенскім універсітэце

|

Прыезд у Беларусь адной з найвядомейшых еўрапейскіх раманістак прымеркаваны да выхаду беларускага перакладу яе рамана “Правек да іншыя часы”.

«Правек да іншыя часы» лічыцца адной з вяршыняў польскай міфатворчай прозы, польскай версіяй магічнага рэалізму. Кніга выйшла ў Мінску ў выдавецтве “Логвінаў”

 Сустрэча з Вольгай Такарчук у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы пачнецца ў 18 гадзін.

 

Крыху пра творчасць Вольгі Такарчук:

Ужо дэбютны твор Такарчук — раман «Падарожжа людзей Кнігі» (1993) быў высока адзначаны і крытыкамі, і чытачамі.

Яе творчасць спалучае папулярнасць і добры густ, філасофскую глыбіню і мастацтва аповеду. Раман Такарчук «Анна Ін у грабніцах свету» (2006) — футурыстычная, амаль кіберпанкаўская трактоўка вядомага шумерскага міфу пра сыход багіні Інанны ў падземны сьвет — быў напісаны як унёсак у міжнародны праект «Міфы», у якім бралі ўдзел таксама Маргарэт Этвуд, Віктар Пялевін, Джэнет Уінтэрсан і іншыя сусветна вядомыя пісьменнікі.

Раман «Бегуны» (2007) — кніга пра феномен падарожжа, пра псіхалогію вандравання, пра з’яўленне новага народу, народу касмапалітаў — у 2008-м годзе быў ўганараваны самай вядомай польскай літаратурнай прэміяй «Ніка».

На падставе яе твораў робяцца тэатральныя пастаноўкі і экранізацыі.

 

Паводле http://nn.by

Фота Вольгі Такарчук з сайта http://www.lokietrz.pl