Апілкі на экспарт

|

Паліва з апілак карыстаецца добрым попытам за мяжой. Брыкеты з апілак – энергазберагальнае і экалагічна бяспечнае паліва. Яно не ўтрымлівае шкодных рэчываў.

Паліўныя брыкеты ўяўляюць з сябе васьмігранныя цыліндры спрэсаваныя з апілак пад уздзеяннем высокай тэмпературы.

Астравецкі лясгас ужо мае дамовы аб продажы брыкетаў у Літву і Латвію. Першая партыя прадукцыі – 160т – будзе выраблена ў лістападзе, у наступным годзе плануецца вырабляць да 300 т брыкетаў штомесяц.

Тона драўнінна-паліўных брыкетаў каштуе каля 100 еўра за тону.

Альтэрнатыўныя віды паліва вырабленыя Астравецкім лясгасам карыстаюцца попытам: кацельная мясцовай жыллёва-камунальнай гаспадаркі ўжо некалькі гадоў працуе на мясцовых відах паліва.

 

Паводле http://www.drovosekoff.ru/