На гродзенскіх вуліцах не хапае светлафораў і падземных пераходаў
Далей па спісе ідуць: Кляцкова, Касманаўтаў, Янкі Купалы, Вольгі Соламавай, Перамогі, Дамброўскага, Горкага, Дзяржынскага, Курчатава, Паповіча.
Па дадзеных ДАІ пешаходаў найчасцей збіваюць на нерэгулюемых пешаходных пераходах і перакрыжаваннях. У гэтых месцах найчасцей здараюцца і аварыі.
На небяспечных участках дарогі жыхары патрабуюць ставіць светлафоры.
Па звестках ДАІ ў Гродне 40 месцаў, дзе ўсталяваць светлафоны проста неабходна, аднак кожны з іх каштуе як мінімум 80 мільёнаў, а сродкаў у горада недастаткова.
У некаторых месцах праблему вырашылі б падземныя пераходы, але знайсці 1,5 мільярды гарадскія ўлады лічаць увогуле нерэальным.
Да канца года светлафоры ўсё ж з’явяцца па перакрыжаванні Янкі Купалы – Кабяка, на пр.Кляцкова (насупраць СТА), на перакрыжаванні Савецкіх Памежнікаў – Гогаля (насупраць музычнай школы №2). Яшчэ 5 светлафораў усталююць у наступным годзе: на перакрыжаваннях Белыя Росы-Ліможа, Багуцкага – Урублеўскага, Перамоганосная – Касманаўтаў, вуліцах Вольгі Соламавай і Перамогі.
У астатніх аварыйных месцах праблему пакуль будуць вырашаць за кошт усталявання дадатковага асвятлення. 15 пражэктароў ужо паставілі.
На сёння ў Гродне працуе 110 светлафораў, 29 з якіх з’явіліся сёлета. На ўсю астатнюю тэрыторыю вобласці прыходзіцца толькі 49 светлафораў.
За першыя 9 месяцаў года ў вобласці зарэгістравана 465 ДТЗ, у якіх загінулі 96 чалавек, 532 паранены. Найчасцей аварыі здараліся з-за парушэння правілаў руху па перакрыжаванні (61) і пешаходнаму пераходу (45).
Паводле http://vgr.by/
Фота з сайта http://fotogrodno.net/