Cкідзель адсвяткаваў дзень нараджэння

|

На цэнтральнай плошчы прайшлі выставы, кірмашы, канцэртна-забаўляльныя мерапрыемствы і тэатралізаваныя прадстаўленні.

 

У цэнтральным парку адбыліся выставы дэкаратыўна-прыкладной творчасці раённага Дома рамёстваў і кніжная выстава аб гісторыі раёна.

 

Для самых маленькіх жыхароў горада працавалі атракцыёны, выяздны гандаль забяспечваў дзяцей паветранымі шарамі і рознымі прысмакамі.

Як маленькіх, так і дарослых жыхароў і гасцей горада, чакала цікавае цыркавое прадстаўленне мінскага тэатра “Крэсіва”.

 

Павіншаваць Скідзель і гараджан са святам прыехалі і такія знакамітыя артысты, як Паліна Смолава і група “Верасы”.

 

Незабыўнае ўражанне на ўдзельнікаў свята зрабіла фаер-шоў мінскай каманды “Если”. Тэатралізаванае шоў з агнём прайшло амаль што ў поўнай цішыні, за выключэннем музыкі, якая суправаджала гэта чароўнае дзейства.

 

Працягнула вечар дыскатэка пад адкрытым небам, дзе моладзь атрымлівала асалоду ад выдатнай музыкі DJ Моднага. Скончылася свята святочным феерверкам.

>

 

Фота аўтара

 

Даведка ТС:

 

Гісторыя Скідзеля пачалася ў XVI ст.

 

З 1588 г. у мястэчку знаходзіўся каралеўскі двор Гарадзенскага стараства Троцкага ваяводства.

 

Паводле прывілея 1644 г. караля Уладзіслава Вазы ў Скідзелі штогод праводзіліся 2 кірмашы.

 

З 1974 Скідзель набыў статус горада. Назва горада, праўдападобна, паходзіць ад балцкага “kedelis”, што азначае “варта, пастарунак”.