Хакейны “Нёман” працягвае здзіўляць

|

На чатыры шайбы гарадзенцаў (Яромін, 17 хв., Коршунаў, 37 хв., М.Осіпаў, 49 хв., Панцыраў, 50 хв.) жлобінскі “Металург” адказаў толькі двума галамі.

 

Нагадаем, што на мінулым тыдні “Нёман” сенсацыйна перамог у Мінску чэмпіёна краіны і лідэра сёлетняга чэмпіянату – сталічнае “Юнацтва” (5-2).

 

Фота Яраслава Ванюкевіча