Прадпрымальнікі не здольныя аплочваць арэнду

|

Са слоў старшыні прафсаюзу прадпрымальнікаў Валянціна Бранцэвіча, арэндадаўца – рынак “Карона”, які сам арэндуе плошчы ў прадпрыемства “Гранітэкс” – плоціць таму 3,49 еўра за адзін квадратны метр, а здае прадпрымальнікам па цане 21.65 еўра.

Спадар Бранцэвіч кажа, што, згодна прэзыдэнцкага ўказу №168, арэндная плата павінна складаць 6 еўра за квадрат, але акрамя гэтага існуе яшчэ падвышальны каэфіцыент, які зацвярджаецца старшынёй аблвыканкаму. Улічваючы, што продажы вельмі слабыя, а еўра расце, людзі незадаволеныя такой аплатай. За месяц яна складае два і больш міліёны рублёў.

Прадпрымальнікі пісалі ўжо скаргі ў Адміністрацыю прэзыдэнта, Гродзенскі аблвыканкам, прадпрыемства “Гранітэкс” і ў Беллегпрам, але нічога не дамагліся.

Сёння ў 17 гадзін прадпрымальнікі “Кароны” збяруцца на сход, каб абмеркаваць свае далейшыя дзеянні.

Паводле Радыё Свабода