«Форум маладых лідэраў» абвяшчае набор

| Без катэгорыі

Да ўдзелу ў “Форуме маладых лідэраў” запрашаюцца маладыя людзі, якія валодаюць ангельскай мовай і «гатовыя ў будучыні ўзяць на сябе адказнасць у грамадстве».

 

Адабраныя ўдзельнікі праграмы атрымаюць магчымасць наведаць двухдзённыя семінары, а таксама ўзяць удзел у навучальным візыце ў Нямеччыну.

 

Ад кандыдатаў на ўдзел у праграме чакаецца таксама валоданне інфармацыяй аб сваёй краіне, а таксама аб палітычных працэсах, якія адбываюцца на рэгіянальным і еўрапейскім узроўнях, пазітыўны настрой, павага да думак і пазіцый іншых людзей.

 

Апошні дзень падачы заявак – 25 кастрычніка.

 

Падрабязней: http://generation.by