Гродзенец выйграў Кубак свету па ракетамадэльным спорце
Аляксандр з шэраговых аматараў ракетна-мадэльнага спорта ператварыўся ў чэмпіёна ўсяго за чатыры гады выступаў.
– Вярнуўся з Байкануру, дзе прымалі ўдзел у апошніх двух этапах Кубка свету. Занялі першае месца ў класе мадэляў С-9А і трэцяе ў класе мадэляў С-4, а таксама ў класе самых складаных С-7. Па выніках года ўдзелу ў Кубке свету заняў першае месца ў серыі С-9А. Для Беларусі гэта першая перамога ў Кубку свету, – паведаміў спартовец.
Нягледзячы на тое, што Аляксандр Ліпай і навучэнцы яго ракетамадэльнага гуртка прызвычаілі да перамог родны Гродна, фінансавай дапамогі ад мясцовых спартыўных улад і аддзела адукацыі яны не бачаць.
– Крыху дапамагае ДАСАФ, – адзначае Аляксандр Ліпай. Практычна на ўсе спаборніцтвы спартоўцам даводзіцца вандраваць за свае ўласныя сродкі.
Апошні этап Кубку свету, да прыкладу, праходзіў у славенскай Любляне.
Паводле http://new.racyja.com
На фота: Зборная Беларусі па ракетамадэльным спорце
Фота з сайта http://tutgrodno.com