Хутка стартуе Міжнародны Восеньскі Фестываль клубаў ЮНЭСКА

|

Кіраўніцтва, арганізацыю і правядзенне Фестывалю ажыццяўляе Гарадзенскае аддзяленне “Беларускай Асацыяцыі клубаў ЮНЭСКА” пры падтрымцы Гарадзенскага гарадскога і абласнога выканкамаў.

 

У рамках мерапрыемства пройдуць адукацыйныя семінары, прэс-канферэнцыя, будзе наладжана праца 5 адукацыйных секцый, арганізавана ролевая гульня. Акрамя гэтага, у першы дзень Фестывалю пройдзе флэш-моб па тэме мерапрыемства, а на другі дзень адбудзецца рок-канцэрт.

 

Тэма Фестывалю вызначаецца зарання згодна з тымі актуальнымі пытаннямі, якія ўзнікаюць на дадзены момант у грамадстве.

 

Як паведаміў галоўны каардынатар Фэсту Юрый Груца, галоўная мэта Фестывалю – азнаёміць моладзь з працай ЮНЭСКА, адукаваць сябраў клубаў ЮНЭСКА у той ці іншай сферы, напрыклад, у напісанні праектаў, развіць у іх лідэрскія якасці, ініцыятыўнасць.

 

“Фестываль – гэта своеасаблівы штуршок да дзеянняў, да згуртавання моладзі, – адзначыў сп. Груца – Мы ставім перад сабой вельмі важныя сацыяльныя задачы. Мы хочам аб’яднаць моладзь і зрабіць іх працу ў клубах больш эфектыўнай. Таксама гэта цудоўная магчымасць для абмену вопытам у дзеянні моладзевых арганізацый і ініцыятыў.”

 

На здымку: удзельнікі Вясновага Фестывалю Клубаў ЮНЭСКА, 2009 г.

 

Фота: http://www.un.by/unesco-grodno