«Неабходныя» таблетачкi для самых безалаберных

|

У Расіі і на Захадзе такія таблеткі выкарыстоўваюць ужо даўно, але ў звычайнай аптэцы гэты прэпарат не купіш – таблеткі распаўсюджваюцца толькі медыцынскім установам, якія маюць ліцэнзію на штучнае спыненне цяжарнасцi. А як ідзе «справа» ў Беларусі?

 

Царква катэгарычна супраць абортаў – гэта раўнасільна забойству. Тым больш на такім вялікім тэрміне, калі плод ужо мае ножкі, ручкі, сэрца … Дагэтуль не вызначыліся і ў Міністэрстве аховы здароўя: зараз разглядаюць дакумент аб продажы французскіх таблетак у Беларусі. А што думаюць дзяўчаты з гэтай нагоды?

 

align=”left” >Насця, 19 гадоў: Я супраць адназначна! Я чалавек веруючы, але да ўсяго іншага і жудасны праціўнік абортаў! Шэсць тыдняў! Там ужо шмат чаго сфарміравана, гэта ўжо чалавечак! Ды і наогул, як гэта? Таблетку выпіла, а потым ва ўнітаз cмыла, так ці што? Не, нельга даваць магчымасці дзяўчатам самой выбіраць, не ісці нікуды, а дома, ціха сам-насам з сабой ….

 

Лера, 18 гадоў: Я наогул супраць абортаў, толькі калі жыццю маці пагражае небяспека – у гэтым выпадку можна … У тым ліку і пры дапамозе таблетак. Дзяўчаты, думайце, перш чым пляваць на засцярогу – аборт зрабіць вы заўсёды паспееце, але ці трэба вам гэта? Перш, чым забіваць, задумайцеся пра тое, што гэта можа прайсці для вас саміх не бясследна!

 

 

Каця, 18 гадоў: Я негатыўна стаўлюся да такіх таблетак, бо ў цяжарных дзяўчат арганізм цалкам перабудоўваецца на іншы лад працы, ён ужо рыхтуецца да развіцця і выношвання дзіцяці, змяняецца гарманальны фон. Любое ўмяшанне ў натуральныя фізіялагічныя працэсы арганізму, у тым ліку і таблеткі – шкода.

 

Карына 18 гадоў: Я думаю, гэта добра, бо няма хірургічнага ўмяшання …Тым больш калі ўлічыць, што не заўсёды дзяўчаты заўважаюць адразу сваю цяжарнасць … Аборты былі, ёсць і будуць! А самой дзяўчыне аборт без хірургічнага ўмяшання нанясе значна менш шкоды для здароўя. Я за гэтыя таблеткі