Восеньскі крос у Гродна
Чэмпіянат па лёгкаатлетычным кросе пройдзе на Кубак “Народнай газеты” і прызы Гарадзенскага абласнога выканаўчага камітэту. Акрамя Каманднага кубку, на першынстве будуць разыграны 12 камплектаў узнагарод у асабістых спаборніцтвах на дыстанцыях ад 1 да 8 тасяч метраў. Пераможцы чэмпіянату атрымаюць магчымасць паўдзельнічаць у першынстве кантынента, які пройдзе ў снежні ў Партугаліі.
Удзельнікі кроса адзначаюць, што ў Гродна створаныя ідэальныя ўмовы для падобных спартыўных мерапрыемстваў, у тым ліку гэта тычыцца неасфальтаванай трасы ў паркавай зоне.
Стартуюць і фінішуюць бягуны побач з Курганам Славы.
Падобная спаборніцтвы на Кубак “Народнай газеты” і прызы Гарадзенскага аблвыканкама далі пуцёўку ў жыццё шматлікім вядомым сёння спартсменам – удзельнікам Алімпіяд і прызёрам чэмпіянатаў Еўропы. У традыцыйным кросе ўдзельнічалі Вольга Краўцова, Азат Ракіпаў, Наталля Карэйва, сярод юніёраў – бронзавы прызёр чэмпіянату Еўропы ў бегу на 10 тыс.м Сяргей Платонаў і адзіны ў гісторыі беларускага спорту прызёр кантынентальнага першынства па кросе Сяргей Чэберак.
Фота з vorcutincy.ru