Па-беларуску на Гарадзеншчыне размаўляе кожны чацьвёрты

|

Паводле звестак, пададзеных на сайце БЕЛТА, на Гарадзеншчыне жыве 56% беларусаў, 22% палякаў, 15% рускіх, 4% украінцаў і 2% літоўцаў.

Беларускай мовай дома карыстаецца амаль 30% насельніцтва, на працы – амаль 25%.

У якасці асноўнай мовы багаслужэння беларускую мову хацела б мець 24% беларусаў (рускую – 33%, польскую – 18%).

Інфаграфіка: belta.by