У Гродна пройдзе чэмпіянат па картынгу
Арганізатарам спаборніцтва выступіў Клуб АўтаГродна пры падтрымцы Клуба Аматараў Італьянскіх Аўто.
Чэмпіянат пачнецца ў 12.00
Для ўдзелу ў спаборы ўсё жадаючыя павінны з’явіцца на рэгістрацыю, якая будзе праводзіцца на тэрыторыі картадрому, і ўнесці свае дадзеныя ў табліцу спаборніцтваў. Акрамя гэтага, кожны ўдзельнік павінен будзе ўнесці стартавы ўнёсак у памеры 20 тыс. Рэгістрацыя скончыцца за 15 хвілін да першай гонкі.
Чэмпіянат будзе складацца з некалькіх этапаў: адборачных, фінальных і супер фінальнага заездаў. Заезды будуць праводзіцца на 3 картах, прадастаўленых картадромам.
Падчас адборачнага этапу кожны кіроўца праязджае па 5 кругоў, стартуючы ў кожным са сваіх заездаў з новымі сапернікамі. Па выніках кожнага заезду кіроўцы набіраюць ачкі.
Фінал складаецца з заезду на 7 кругоў. Супер Фінальны заезд складаецца з 10 кругоў. У супер фінал выйдуць кіроўцы, якія занялі першае месца ў кожным фінальным заездзе. Кіроўца, які фінішаваў першым у супер фінальным заездзе, аб’яўляецца пераможцам чэмпіянату ў асабістым заліку.
Удзел у спаборніцтве прымуць розныя аўтаклубы горада: Клуб АўтаГродна, Клуб Аматараў Італьянскіх Аўтамабіляў, Крайслер Клуб Гродна, Опель Клуб, Grodno Drive Club і іншыя.
Фота з http://forum.grodno.net/index.php?topic=446887.0;all