Камітэт дзяржкантролю стаў на бок лідскіх прадпрымальнікаў
У афіцыйным лісце за подпісам намесніцы старшыні КДзК Раісы Саўрыцкай, гаворыцца, што па выніках праведзеных КДзК праверак устаноўлены факты завышэння ставак арэнднай платы.
Сума атрыманай ад прадпрымальнікаў арэнднай платы за красавік-чэрвень 2010 года склала 56,7 мільёна рублёў.
Паводле інфармацыі праўлення Гродзенскага аблпатрэбсаюза індывідуальным прадпрымальнікам вернутыя 55,6 мільёна рублёў, якія з іх запатрабавалі незаконна.
За парушэнні старшыня праўлення Лідскага раённага спажывецкага таварыства – уладальніка рынка, на якім прадпрымальнікам завышалі арэндную плату, – прыцягнута да адміністратыўнай адказнасці.
Старшыня “Перспектывы” Анатоль Шумчанка такім сканчэннем справы задаволены.
Сёлета грамадскае аб’яднанне дамаглося зніжэння арэнднай платы для прадпрымальнікаў гандлёвага цэнтра “Свет моды” у Гандлёвы доме “Ждановічы”, зварот у КДзК рыхтуецца па яшчэ аднаму з мінскіх рынкаў.
Паводле http://naviny.by/
Фота з сайта http://www.nv-online.info