“Масакра”: памежнае кіно пераходнага перыяду
Дзеянні фільма разгортваюцца ў сярэдзіне 19 стагоддзя, пасля паўстання пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага. Аднак у апошніх сцэнах з’яўляюцца вайскоўцы ў форме салдат арміі Джузэпэ Гарыбальдзі.
Восенню вяскоўцы ходзяць апратутымі “пад калядоўшчыкаў”, да і ўся вопратка сялян не адпавядае той, якую насамрэч насілі тагачасныя беларусы.
Сам режысёр Андрэй Кудзіненка праблемы ў гістарычных нестыкоўках не бачыць.
Па ягоных словах, ён здымаў не гістарычны фільм, а “мікс з містычнага трылера, меладрамы, эротыкі – і ўсё пад соусам самаіроніі”.
“Гэта памежнае кіно пераходнага перыяду, кіно, якое імкнецца быць большым за кіно “Беларусьфільма”. Натуральна, што ў гэтай спробе далёка не ўсё ўдалося.
Прасцей было б зрабіць звычайнае фестывальнае кіно.
Але Кудзіненка рызыкуе, і гэта добра”, – адзначыў кінакрытык Максім Жбанкоў.
У шырокі пракат “Масакра” выйдзе 11 лістапада.
Паводле http://telegraf.by
Фота з сайта http://regionby.org