“Нёман”: крок да выратавання

|

У суботу дзякуючы галам Сяргея Лявіцкага (на здымку) і лепшага бамбардыра каманды Дзмітрыя Кавалёнка “Нёман” перамог на сваім полі жодзінскае “Тарпеда” з лікам 2-1. Гол у адказ госці забілі ўжо ў дададзены час.

 

Цяпер гарадзенцы знаходзяцца на 10-м месцы. Ніжэй “Нёмана” у турнірнай табліцы ідуць жодзінцы і сталічны “Партызан”. Да канца чэмпіянату камандам застаецца згуляць па чатыры гульні.

 

Вышэйшую лігу пакіне горшая каманда. Клуб, які зойме перадапошняе месца, згуляе ў пераходным матчы з камандай, якая стане другой у першай лізе.

 

Фота Яраслава Ванюкевіча