У Гродне распачатая яшчэ адна справа за парнаграфію

|

Цяпер 26-ці гадоваму хлопцу давядзецца адказваць за свой учынак перад законам.



Гэта не першы выяўлены ў Гродне за апошнія месяцы выпадак з распаўсюджаннем порна ў інтэрнэце.

 

У 2009-м годзе ў суд трапіла справа гродзенца, які выкладаў у блогу парнаграфічныя фота сваёй сяброўкі. Тады ж была асуджана студэнтка, якая з помсты вывесіла ў інтэрнэце порназдымкі аднакурсніцы.

 

Яшчэ адна гарадзенская студэнтка атрымала сёлетняй вясной два гады пазбаўлення волі з адтэрміноўкай пакарання за парнаграфічныя матэрыялы на блогу.

 

Летам была ўзбуджаная крымінальная справа ў дачыненні да доктара абласнога дзіцячага шпіталю, які падазраецца ў тым, што на працягу як мінімум 4-х гадоў займаўся вырабам і распаўсюдам дзіцячай парнаграфіі праз інтэрнэт.