Новы сезон “Універсітэту Залатога Веку”

|

З лістапада да траўня 2011 г. яны змогуць наведваць агульныя сустрэчы па цікавых тэмах, а таксама секцыі па інтарэсах: кампутарныя і моўныя курсы, “Акадэмію мастацтваў Залатога Веку”, “Беларускія вячоркі” і г.д.

 

Апроч таго, у праграме УЗВ цыкл экскурсій па горадзе пад агульнай назвай “Падарожжы ў прасторы і часе”, а таксама шэраг гасцёўняў з удзелам цікавых гасцей.

>

“Універсітэт Залатога Веку” пачаў працаваць у Гродне з красавіка па ініцыятыве сябраў грамадскага аб’яднання “Цэнтр “Трэці сектар”.

Праект скіраваны на інтэлектуальнае і фізічнае развіццё сталых людзей, стварэнне для іх пляцоўкі для камунікацыі і ўдзелу ў жыцці грамадства.

 

У Еўропе першы такога кшталту ўніверсітэт быў створаны ў 1973-м г. у Тулузе (Францыя).

 

Фота Волі Корсун і Вітаўта Рудніка