“Залатая шайба” пад прымусам
Як паведамляе Радыё Рацыя, усе гарадзенскія школы абавязаны накіраваць у якасці гледачоў акрэсленую колькасць школьнікаў.
Дзеля гэтага дзяцей дазволілі здымаць з урокаў.
Турнір “Залатая шайба” на прызы прэзыдэнта Беларусі стартаваў у Гродне 17 сакавіка і будзе доўжыцца да 20 сакавіка.
Фота: prosto-free.livejournal.com