Касцёл Найсвяцейшай Тройцы

|

Цагляны касцёл Найсвяцейшай Тройцы пабудаваны ў 1907 – 1914 гг. замест драўлянага храму 1600 г. Выкананы паводле канону трохнефавай аднавежавай базілікі з трансептам, трохграннай апсідай і двума сакрысціямі. Вежа храма мае вышыню 55 м.

>

Храм упрыгожаны вітражамі. Адзін з найпрыгажэйшых размешчаны ў пакоі, дзе калісьці хрысцілі дзяцей.

У вежы касцёла была знойдзена куля, якая захавалася яшчэ з часоў вайны.

 

Пасля рэканструкцыі верхні васьмігранны цагляны ярус быў заменены металічным. З’явілася адна новая спавядальня.

Усе каштоўнасці храма знаходзяцца ў Мінску. Надзея, што яны зоймуць сваё пачэснае месца ў касцёле, не памірае.

Служба ў касцёле праходзіць штодзённа. У будні – два разы, а ў выходныя – да абеду. Службу можна пачуць на беларускай мове кожную нядзелю ў 7.45 раніцы.

Калі вы жадаеце апынуцца ў старажытнасці, адчуць яе харство, тады вам абавязкова трэба наведаць гэты храм.

Бакавая нава храму.