Школьныя алімпіяды па новых правілах
У апошнія гады ўсё больш школьнікаў дэманструюць глыбокія веды адначасова па некалькіх прадметах, аднак, калі на школьным, гарадскім і раённым этапах яны яшчэ могуць удзельнічаць у алімпіядах па роззных прадметах, то на абласным і рэспубліканскім этапах даводзіцца выбіраць нешта адно.
Таму ў гэтым годзе ў якасці эксперымента Міністэрства адукацыі спланавала графік правядзення алімпіяд такім чынам, каб кожны ахвотны мог паспрабаваць сябе ў розных накірунках.
Абласны этап алімпіяды пройдзе з 10 студзеня да 4 лютага.
З 10 да 14 студзеня адбудуцца алімпіяды па матэматыцы, беларускай мове і літаратуры, нямецкай і французскай мовах;
17-21 студзеня – па інфарматыцы, рускай мове і літаратуры, хіміі і астраноміі;
з 24 да 28 студзеня – па грамадазнаўстве, фізіцы, біялогіі;
з 31 студзеня да 4 лютага – па ангельскай, гішпанскай мовах, геаграфіі і гісторыі.
Заключны этап рэспубліканскай алімпіяды таксама расцягнецца амаль на месяц: з 14 сакавіка да 9 красавіка.
Гродна сёлета будзе прымаць лепшых у Беларусі юных біёлгаў і хімікаў.