Радаслаў Сікорскі сустрэнецца з Анжалікай Борыс у Мінску

|

 

Як паведаміла “ТС” выконваючая абавязкі старшыні арганізацыі Анжаліка Арэхва, ініцыятарам гэтай сустрэчы выступіў сам Сікорскі.

 

Асноўнае наша чаканне, – кажа пані Анжаліка, – магчымасць легалізацыі нашай арганізацыі.

Акрамя таго, абмеркавання чакае пытанне штрафа, накладзенага на фірму “Палоніка”.

Анжаліка Арэхва пакуль не хоча казаць пра канкрэтныя тэмы заўтрашняй размовы: “Паглядзім,  як будзе развівацца размова, што міністр будзе ў стане нам прапанаваць”.

На сустрэчы з Радаславам Сікорскім будзе прысутнічаць таксама Анжаліка Борыс.

 

Акрамя сустрэчы з кіраўніцтвам непрызнаванага ўладамі Саюза палякаў на Беларусі, у графіку візіта Радаслава Сікорскага сустрэча з прэзідэнтам Лукашэнкам, міністрам Сяргеем Мартынавым і кіраўніком адміністрацыі прэзідэнта Уладзімірам Макеем.

Паводле http://www.pomorska.pl