Апошні тыдзень прымаюцца матэрыялы на конкурс “Прыгоды на двух колах”
Усё часцей тэмпература набліжаецца да нуля, і некаторыя ўжо схавалі свой ровар да вясны. Шмат хто з вас летам вандраваў на ровары па Гарадзеншчыне ці іншых мясцінах Беларусі і свету, прымаў удзел у раваровых спаборніцтвах.
Мы прапануем успомніць тыя цікавыя вандроўкі, падзяліцца ўражаннямі з сябрамі і чытачамі і паўдзельнічаць у конкурсе на лепшы матэрыял пра падзею веласезону 2010 г.
Каб узяць удзел у конкурсе, вам неабходна да 21 лістапада змясціць свой матэрыял з пазнакай “Конкурс на прыгоды” на сайце velo.grodno.net. Увага! Для гэтага трэба зарэгістравацца ў якасці карыстальніка сайта.
Матэрыялы прымаюцца на беларускай і рускай мовах у дзвюх намінацыях:
– лепшы аповед;
– лепшы фотарэпартаж.
Аповед можа змяшчаць да 5 фотаздымкаў (512 px па вялікім баку) і павінен мець загаловак. Не забывайцеся ўказаць аўтара фота, калі ім не з’яўляецца аўтар самога аповеду.
Фотарэпартаж павінен складацца з 7-15 фотаздымкаў (512 px па вялікім баку), двух-трох сказаў да кожнага з іх і таксама мець загаловак. У гэтым выпадку фотаздымкі павінны быць зроблены самім аўтарам.
Цікавыя і арыгінальныя матэрыялы будуць змешчаны на сайце t-styl.info. Лепшыя з іх будуць вызначаныя рэдкалегіяй выдання, аўтары адабраных матэрыялаў атрымаюць каштоўныя для раварыста і турыста прызы. Вынікі конкурсу будуць абвешчаныя да 10 снежня.
Спонсар конкурса крама “Велосипеды” па вул. Антонава, 13а
сайт: velo-sport.by
Здымак з velo.grodno.net