Ашмянскія мытнікі затрымалі партыю вопраткі на 600 мільёнаў рублёў

|

Паводле дакументаў, на аўтамабілі DAF перавозіліся аўтаматычны ўпакоўшчык бялізны і падвясны аўтаматычны канвеер для транспартыроўкі вопраткі.

 Аднак штамп і подпіс адпраўшчыка на дакументах адсутнічалі.

Насцярожыў  мытнікаў і факт значнага разыходжання ўказаных звестак пра вагу груза з дадзенымі ўзважвання.

 

Падчас праверкі акрамя заяўленых тавараў былі знойдзены мяхі і скрыні з дарагой жаночай бялізнай і вопраткай.

Каля 220 скрынак і 18 мяхоў з вопраткай у дакументах не ўзгадваліся.

 

Па факце незаконнага ўвозу тавара распачата адміністратыўная справа.

Папярэдне тавар ацэнены больш чым на 600 мільёнаў рублёў.

 

Паводле http://www.belta.by