Універсітэт прымаў гасцей

|

У гэты дзень сцены ўніверсітэта змясцілі ў сабе 23 розныя навучальныя ўстановы амаль з усёй краіны. На выставе ўсе прысутныя маглі азнаёміцца з умовамі паступлення і даведацца пра студэнцкае жыццё.

 

align=”left” >Распавядае Лілія Баброўнік, адна з арганізатараў выставы: «Гэта выстава-кірмаш праходзіць ужо трэці год. Мы не стаім на адным месцы, мяняем фармат. Калі раней мы запрашалі і ПТВ, то зараз да нас прыязджаюць толькі вышэйшыя і сярэднія навучальныя ўстановы. З кожным годам колькасць людзей, якія прыходзяць да нас, павялічваецца. І я спадзяюся, што мы будзем радаваць іх яшчэ шмат гадоў».

 

Для кожнай навучальнай установы была адведзена асабістая пляцоўка. Студэнты ўніверсітэтаў і каледжаў сустракалі ўдзельнікаў выставы ўжо ў дзвярах універсітэта, і іх ланцужок цягнуўся амаль да апошняга паверха. Яны з задавальненнем распявадалі будучым студэнтам пра разнастайныя факультэты, пра магчымасці, якія адкрыюцца перад абітурыентамі, калі яны выберуць менавіта факультэт іх ВНУ ці каледжа.

 

Саша, студэнт факультэта мастацтва ГрДзУ: «На сваёй пляцоўцы мы размясцілі працы, зробленыя студэнтамі нашай спецыяльнасці, каб людзі, якія мараць паступаць на факультэт мастацтва, уяўлялі сабе, што іх чакае на нашай кафедры. Шмат людзей зацікавіліся і нашымі працамі, і нашым факультэтам увогуле».

 

 

 

 

 

 

Аляксей (злева) студэнт эканамічнага факультэта ГрДзУ: «Не, вы не здагадаліся, мы – не факультэт мастацтва. Проста мы хочам паказаць людзям, што на нашым факультэце вучацца таленавітыя і рознабаковыя асобы. Увагу людзей мы прыцягваем, граючы на гітары. Пачуўшы музыку, наведвальнікі адразу ідуць на нашу пляцоўку».

 

У гэты дзень універсітэт ні на хвіліначку не адпачываў. У актавай зале дэманстравалі свае таленты студэнты каледжаў і ВНУ краіны. Амаль з кожнай аўдыторыі даносіліся адгалоскі праходзячай там канферэнцыі.

 

Асноўную колькасць гасцей складалі будучыя выпускнікі. Яны прыходзілі нават цэлымі класамі пад кіраўніцтвам сваіх настаўнікаў. Часам на выставе можна было сустрэць абітурыентаў разам з іх бацькамі.

 

Таццяна Антонаўна, мама абітурыенткі: «Мы разам з маёй сяброўкай прывялі сваіх дзяцей на гэту выставу. Мы ўжо вызначыліся з выбарам універсітэта, але цікава, што прапаноўваюць іншыя навучальныя ўстановы наконт абранай намі спецыяльнасці. Мерапрыемства зроблена на высокім узроўні. У нас ёсць шмат пытанняў, і я спадзяюся, што тут знайду на іх адказы».

 

У часе мерапрыемства прысутныя маглі наведаць ваенны музей, кніжны клас і пакінуць свой запіс у кнізе пажаданняў.