Міжнародны турнір па мотаболу

|

У спаборніцтвах прымалі ўдзел дзве беларускія каманды – «Азот» (Гродна) і «Зорка» (Пінск), а таксама «Бартува» (Літва) і зборная турніра. Па словах начальніка фізкультурна-спартыўнага клуба «Гродна Азот» Яўгена Кашкахі, гарадзенскі матабол мае багатыя традыцыі: моладзевыя каманды не раз станавіліся прызёрамі чэмпіяната Беларусі і фіналістамі Кубка краіны.

«У спаборніцтвах павінен быў прыняць ўдзел і расійскі «Віраж», але з-за смерці трэнера яны не змаглі прыехаць у Гродна», – пракаментаваў сітуацыю Яўген Кашкаха. За два дні турніру каманды сустракаліся паміж сабой, а затым гулялі за прызавыя месцы. У матчы за другое месца пінскія матабалісты разграмілі літоўскую «Бартуву», а гродзенцы з лікам 7:1 перамаглі зборную турніра і сталі пераможцамі.

 

Спаборніцтвы праз мой фотааб’ектыў:

 

>