Ноч аматараў… гарбуза

Людзі ў касцюмах наводзілі страх на мінакоў, а потым арганізавана рушылі ў бар «Шайба». У бары панавала атмасфера свята. 80 адсоткаў тых, хто прыйшоў сюды, былі добра падрыхтаваныя і да выбару касцюмаў падышлі вельмі творча. А некаторыя выраблялі касцюмы і маскі з падручных матэрыялаў непасрэдна на ўваходзе. На другім паверсе працавалі грымёры, якія цалкам бясплатна ператваралі твары ў творы мастацтва.

>

«Шайба» – не вялікі па памерах бар, і ўсе запрошаныя моцна сумняваліся, як такая колькасць людзей зможа там змясціцца і камфортна сябе адчуваць. Але ўсё было арганізавана так, што кожнаму хапіла месца.

 

Што тычыцца арганізацыі, усё было зроблена «правільна»: крывавыя дэкарацыі, актуальная музыка і магутны гук. Было арганізавана два танцполы. Маленькі Techno floor (музыка палягчэй), на якім гралі шэсць ды-джэяў, змяняючы адзін аднаго праз кожную гадзіну. Вось яны, героі Techno floor: Crankymonks, Valery, Vanoid, Cedar, Jessup і Kreep.

На вялікім танцполе – Drumandbass floor – панавала цяжкая музыка, з якой змагалася таксама «шасцёрка» ды-джэяў: WYMZ, Popo, Nobel, Fed, Dieser, Fly. Увогуле ўсе засталіся задаволеныя і атрымалі зарад пазітыўнай энергіі. А куды ісці на наступны Хэлоўін вырашаць вам!