Краязнаўцы прапанавалі стварыць музей гісторыі Гродна
Па словах загадчыка кафедры беларускай клуьтуры і рэгіянальнага турызму доктара гістарычных навук В.Шведа, краязнаўства грае не толькі навукова-даследніцкую ролю, але і сацыяльную, бо здольнае аб’ядноўваць людзей.
Удзельнікі круглага стала абмяркоўвалі асноўныя накірункі лінгвістычнага і літаратурнага краязнаўства, пытанні бібліятэчнага краязнаўства, узгадвалі вядомых краязнаўцаў.
Магчымасці вывучэння гісторыі рэгіёна ў школе абмяркоўвалі на прыкладзе краязнаўчай лабараторыі “Корні і вытокі” ліцэя №1.
Краязнаўцы сышліся на думцы, што мусіць быць напісана фундаментальная гісторыя Гродна, а “Гродназнаўства” у сярэдніх класах варта зрабіць факультатыўным курсам і скласці для яго навучальны дапаможнік.
У шэрагу неабходных справаў – выданне новага бібліяграфічнага ўказальніка Гродна, аднаўленне Гродзенскай абласной краязнаўчай асацыяцыі і гарадскога краязнаўчага таварыства.
На погляд удзельнікаў круглага стала неабходна актывізаваць супрацоўніцтва мясцовых аматараў гісторыі з краязнаўцамі Польшы, Літвы, Расіі.
Сярод прапановаў – арганізацыя ў Гродне музея гісторыі горада.