“Гарадзенская бібліятэка” рыхтуе да выдання творы Апанаса Цыхуна
Выданне прымеркаванае да 100-годдзя Апанаса Цыхуна – гарадзенца, краязнаўцы, стваральніка музея акадэміка Яўхіма Карскага, паэта .. .
Першы з двух тамоў пад назвай “…Улюбёны я ў сваю зямлю” ўжо ў друкарні.
“Гарадзенская бібліятэка” заснаваная гарадзенскім Рухам за Свабоду ў 2007 годзе.
Тэмай гэтай серыі стаў Гродна, яго гістарычная спадчына, культура, літаратурныя дасягненні.
Больш за дзесяць выданняў, якія выйшлі ў межах “Гарадзенскай бібліятэкі”, можна знайсці на сайце http://kamunikat.org
Фота Апанаса Цыхуна з сайта http://www.gazeta.grodno.by