Былы начальнік Гродзенскага УУС здаўся ўладам

|

5 лістапада Генадзь Хацько сам з’явіўся ў пракурора Гродзенскай вобласці.

Ён прызнаўся, што ўвесь гэты час хаваўся ў Расіі.

Хацько таксама прызнаў, што насамрэч злоўжываў службовым становішчам падчас будаўніцтва прыватнага дома (у чым яго і абвінавачвалі) і згодны кампенсаваць дзяржаве страты.

Зараз ён знаходзіцца пад падпіскай аб нявыездзе.

 

Хацько інкрымінуецца злачынства па ч.1 арт.424 КК (злоўжыванне ўладай ці службовымі паўнамоцтвамі).

У пачатку лістапад а 2009 года ўказам прэзідэнта Генадзь Хацько быў вызвалены ад пасады начальніка Гродзенскага УУС і звольнены з органаў унутраных спраў.