Генеральнае польскае консульства запрашае на канцэрты ў Гродне
Выступ музыкаў з Беластоку адбудзецца ў межах святкавання 200-годдзя Фрыдэрыка Шапэна.
Хор прэзентуе гродзенцам песні на музыку Фрыдэрыка Шапэна і Станіслава Манюшкі. Дырыжор – Віялета Бялецкая, за фартэпіяна – Моніка Берч.
Пачатак у 19 гадзін.
13 лістапада народны ансамбль “Промні” прадставіць у гродзенскай філармоніі сюіту лубельскіх, жэшаўскіх, ловіцкіх танцаў і вядомыя народныя песні.
Пачатак у 17 гадзін.
Уваход на канцэрты адкрыты і бясплатны.
На фота: фрагмент выступлення Ансамбля “Промні “.
Фота з сайта http://promni.pl