Выбарчыя камісіі спраўдзілі подпісы гродзенцаў

|

Прадстаўленыя на праверку подпісы паспяхова прайшлі праверку, бар’ер несапраўднасці не перавышаны.

 

Ніводнай заўвагі не атрымала толькі ініцыятыўная група А.Лукашэнкі.

Сярод подпісаў, сабраных у Гродне паплечнікамі іншых патэнцыйных кандыдатаў – ад 1 да 14,5 працэнтаў прызнаныя несапраўднымі.

 

Учора скончылі праверку подпісаў выбарчыя камісіі і ў іншых рэгіёнах.

Аднак толькі пасля 13 лістапада стане вядома, хто з патэнцыйных кандыдатаў сапраўды пераадолеў бар’ер у 100 тысяч подпісаў.

Ад сёння за працу бяруцца абласныя выбарчыя камісіі, якія сістэматызуюць звесткі, атрыманыя ад раённых камісій.

 

Фота з сайта http://new.nv-online.info