Свабода генерала Хацько каштуе 11 мільёнаў рублёў

|

На мінулым тыдні генерал, які каля 9 месяцаў хаваўся ў С.-Пецярбурзе, з’явіўся ў Гродзенскую пракуратуру і быў адпушчаны пад падпіску аб нявыездзе.

Як паведаміў ст.памочнік пракурора Гродзенскай вобласці Вячаслаў Ігнатчык, па законе Хацько мае права звярнуцца да прэзідэнта з хадайніцтвам аб спыненні крымінальнай справы.

Для гэтага яму неабходна пагасіць матэрыяльную шкоду, якая складае 11 мільёнаў рублёў.

Але пакуль рашэння прэзідэнта няма, і у дачыненні Хацько працягваецца расследванне, на яго катэдж накладзены арышт.

 

Генерала абвінавачваюць у тым, што пры будаўніцтве катэджа ён карыстаўся машынамі і кранамі, якія належылі аўтагаспадарцы УУС.

За гэтыя паслугі ён не заплаціў (адсюль і сума ў 11 мільёнаў).

У пракуратуры таксама паведамілі, што на той момант, калі Хацько з’язджаў з Беларусі ў лютым, падпіска аб нявыездзе ў яго не была ўзята.

Сам генерал сцвярджае, што ён не хаваўся, а проста ездзіў у Піцер як турыст.

Хаця пра знікненне Хацько ў міліцыю заявіла ягоная жонка, і ён быў абвешчаны ў міждзяржаўны вышук.

 

Паводле http://kp.by/