Баскетбол на задворках

|

На мяжы стагоддзяў “Гродна-93” было флагманам беларускага баскетбола. Перамогі ў чэмпіянатах Беларусі, удзел у еўрапейскіх турнірах, перапоўненыя трыбуны. У Лядовы палац было нават закуплена спецыяльнае пакрыццё, каб гульні маглі змясціць усіх ахвотных.

У апошнія гады ўсё нібыта вярнулася ў пачатак 90-х: каманда гуляе ў цесным і абшарпаным спарткомплексе на вул. Гагарына, ад удзелу ў еўракубках з-за беднасці даўно адмовілася…

Найлепшыя беларускія гульцы, якія раней імкнуліся патрапіць у гарадзенскую каманду, зараз аддаюць перавагу сталічным “Віталюру” (бясспрэчнаму лідэру чэмпіянату апошніх гадоў) і “Мінску-2006” (фаварыт сёлетняга сезону).

Вось і прыходзіцца “Гродна-93” весьці малапрэстыжную барацьбу з асіповіцкай дружынай АЗАА за бронзу чэмпіянату.

alt=”basketbol” >

13-14 сакавіка двухматчавая дуэль гэтых каманд адбылася ў Гродне. Пасля ўпэўненай перамогі з лікам 88-70 гарадзенцы на другі дзень прайгралі 75-78.

На рахунку абодвух клубаў зараз па 54 ачкі. “Віталюр”, які ідзе другім у чэмпіянаце, мае на 6 ачкоў больш…

На здымку: “Гродна-93” супраць АЗАА

Фота Яраслава Ванюкевіча