Алесь Міхалевіч паабяцаў падтрымку польскай меншасці

|

Алесь Міхалевіч агучыў у Гродне ініцыятыву па стварэнні кансультатыўнай рады пры прэзідэнце, якая павінна была б спрыяць дыялогу паміж прадстаўнікамі арганізацый нацыянальных меншасцяў і ўладамі.

 

У час кампаніі па зборы подпісаў за права вылучыцца ў якасці кандыдата ў прэзідэнты каманда Міхалевіча сабрала каля 113 тыс. подпісаў.

 

Тым не менш, палітык дапускае, што можа быць не зарэгістраваны ў якасці кандыдата. Днямі ў блогу Міхалевіча з’явілася інфармацыя, што ў гэтым выпадку яго каманда будзе працаваць далей на кандыдата ад БНФ Рыгора Кастысёва.

 

Алесь Міхалевіч стаў ужо другім кандыдатам у прэзідэнты, які адмыслова прыязджаў у Гродна, каб сустрэцца з прадстаўнікамі польскай грамадскасці.

 

Да яго гэта рабіў Яраслаў Раманчук.

 

На здымку: паслухаць Міхалевіч сабралася поўная зала актывістаў Саюзу палякаў у Беларусі

 

Фота Яна Романа