Гарадзенскі футбол: поўная яма
Пры гэтым «Ліда» ужо дакладна апынецца на наступны год у другой лізе. Хутчэй за ўсё, кампанію ёй складзе альбо слонімскі «Камунальнік», альбо «Смаргонь», альбо гарадзенскі «Белкард». Лёс гэтых каманд вырашыцца 13 лістапада, калі будзе згуляны апошні тур у турніры каманд першай лігі.
«Камунальнік» у гэты дзень згуляе ў гасцёх у пінскай «Хвалі» (11-е месца), «Смаргонь» прыме нясвіскі «Верас» (9-е месца), а «Белкард» сустрэнецца ў Гродне з «Полацкам» (7-месца).
Для таго, каб утрымацца ў першай лізе, камандам з Гарадзеншчыны трэба толькі перамагаць і пры гэтым яшчэ спадзявацца на тое, што прайграе рэчыцкі «Ведрыч», які гуляе на сваім полі з «Рудзенскам» (6-е месца).
На здымку: «Белкард» (у сінім) супраць «Смаргоні»: адзін ляжыць, другі здаецца?