За выходныя на Гродзеншчыне згарэлі 5 чалавек
Большасць трагедый здарылася з-за неасцярожнага абыходжання з вагнём.
У суботу загарэўся жылы дом у Чашчаўлянах.
На здарэнне адправіліся 5 пажарных разлікаў, але, нажаль, выклік паступіў запозна, і, калі выратавальнікі прыбылі на месца, дом быў цалкам ахоплены полымем.
Гаспадар і ягоная сужыцелька загінулі.
Мяркуемая прычына пажара – неасцярожнае паленне.
Па гэтай жа прычыне ў Бераставіцы згарэў дом разам з гаспадаром.
Пажарных выклікалі суседзі, але дапамагчы было ўжо нельга.
Жыхара Ліды выратаваў выпадковы мінак, які заўважыў агонь у доме і выклікаў выратавальнікаў.
Высветлілася, што пьяны гаспадар лёг у ложак з непатушанай цыгарэтай.
Паводле гродзенскага ўпраўлення МНС, з пачатку года ў вобласці адбылося 959 пажараў, на якіх загінулі 96 чалавек.
Каля 80% загінулых былі нападпітку.
На фота: Гаспадары гэтага дома ў Чашчаўлянах загінулі ў вагні
Фота з сайта http://mchs.grodno.by