Швейцарскі джаз і беларускія этнічныя спевы ў Гродне

|

Akana http://vkontakte.ru/club9748414 –  калектыў, які гадамі збірае па беларускіх вёсках старажытныя паганскія наспевы і прадстаўляе народныя спевы як у арыгінальным гучанні, так і ў джазавай апрацоўцы.

Асноўны склад групы – тры дзяўчыны (Руся, Надзя і Ірэна), да якіх часта далучаюцца іншыя музыкі.

 

Albin Brune Alpin Ensemble http://www.albinbrun.ch/ – швейцарскія музыкі, чыя творчасць натхняецца традыцыямі альпійскай культуры і класічнага мадэрна.

 

Яны ўвайшлі ў энцыклапедыю сусветнага джаза, маюць аўтарскія праекты, школы і паслядоўнікаў.

 

Упершыню гэтыя два музычныя калектывы паспрабуюць сумясціць на гарадзенскай сцэне музычную культуру альпійскіх народаў і старажытныя абрадавыя беларускія наспевы.

Пачатак канцэрта ў 19 гадзін.

Кошт квітка -10000 рублёў.