Хакейны “Нёман” не здае пазіцыі
Перамогу над “Хімікам-СКА” прынеслі трапныя кідкі Глебава, Яроміна і Малашкевіча.
Як паведаміў на прэс-канферэнцыі пасля сустрэчы галоўны трэнер “Нёмана” Дзмітрый Краўчанка, склад каманды можа ўзмацніцца ў бліжэйшы час адным з беларускіх хакеістаў.
Яго прозвішча, аднак, трэнер называць адмовіўся.
На здымку: абарона “Нёмана” стрымлівае атаку “хімікаў”.
Фота Яраслава Ванюкевіча